Мастер-класс «Традыцыйнае узорыстае ткацтва»

Впервые состоится мастер-класс на белорусском языке «Традыцыйнае узорыстае ткацтва» для детей и родителей от Школы архитектурного мышления!

Дата: 17 марта
Время: 13.00
Продолжительность: 3ч
Место: Школа Архитектурного Мышления, г. Минск, ул. Чапаева, 3
ЗАПИСЬ обязательна(!): +375 44 555 90 33
Возраст: 6-10 лет + взрослый
Вход: 55р


Упершыню адбудзецца майстар-клас на беларускай мове «Традыцыйнае узорыстае ткацтва» для дзяцей і бацькоў!

Удзельнікі майстар-класу дакрануцца да кожнага этапу ткацкага працэсу — ад пасадкі ільну да гатовага выраба. Вы паспрабуеце прасці кудзелю, пабачыць кросны і нараджэнне красы, навучыцца плесці традыцыйныя паясы і яшчэ шмат чаго іншага.

Заслону гэтых таямніц прыўзніме чалавек, які паглыбіўся ў нетры старажытных ведаў не толькі праз кнігі, але і праз рэальны досвед узаемадзеяння як з самім рамяством, так і з сапраўднымі носьбітамі беларускай ткацкай традыцыі, – гэта Эліна Шындлер, вядомы беларускі дызайнер, лаўрэат Нацыянальнай прэміі ў адпаведнай галіне, беларускамоўны педагог і мастацтвазнаўца.

Падрабязнасці

Сёння, калі ў сферы адукацыі мы трымаемся прынцыпу перадачы дзецям, перш за ўсё, інтэлектуальнага капіталу, можна лёгка забыцца на важнасць «капіталу» духоўнага, які праяўляецца ва ўменні любіць бліжняга і прыслухоўвацца да сябе, у развіцці пачуцця прыгожага, у здольнасці бачыць і ўшаноўваць жывое і аўтэнтычнае, будаваць сваю будучыню з апорай на мінулае і сучаснае. Майстар-клас па ўзорыстым ткацтве для бацькоў і дзяцей будзе прысвечаны перш-наперш таму, каб прыўнесці крышку глыбіні, утульнасці, запаволенасці і характэрнай беларускай свойскасці ў нашу руцінную і мітуслівую штодзённасць. Гэта першы майстар-клас такога роду, цягам якога ўдзельнікі атрымаюць магчымасць судакрануцца з таямніцамі ткацкага рамяства, прасачыўшы ўсе этапы гэтага працэсу.

Калі вы дбаеце пра захаванне і перадачу наступным пакаленням нашай з вамі культурнай спадчыны, то вас чакаюць на майстар-класе!

Колькасць месцаў абмежавана, таму папярэдні запіс абавязковы: +375 44 555 90 33 ці i@aschool.by.


ПРОВОДИТЕ ВРЕМЯ С СЕМЬЁЙ!!! 💜💚💜

Возможно, Вам будет интересно

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *